чапі́ць, чаплю́, чэ́піш, чэ́піць; зак., каго-што і чаго (разм.).
Закрануць, зачапіць.
Куля чапіла косць нагі.
ча́пля, -і, мн. -і, -яў, ж.
Вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй.
чапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.
1. за каго-што. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.
Кузаў машыны чапляўся за галіны.
2. за каго-што. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.
Ч. на плот.
Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.
Ч. на падножку трамвая.
3. перан., за што. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.
Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.
4. перан. Прыдзірацца да каго-, чаго-н.; прыставаць да каго-н.; назаляць (разм.).
Чаго ты да мяне чапляешся?
|| наз. чапля́нне, -я, н.
чапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
1. за каго-што. Тое, што і чапляцца (у 1 знач.).
2. што. Падчэпліваць, браць чым-н. вострым.
Ч. скварку на відэлец.
3. што на што. Вешаць (разм.).
Ч. фіранкі.
4. што. Надзяваць што-н. (разм.).
Ч. акуляры.
5. Тое, што і чапляцца (у 4 знач.).
|| наз. чапля́нне, -я, н.
чапра́к, -у́, м.
Найбольш тоўстая і моцная частка скуры на спіне жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і на тэхнічныя патрэбы.
|| прым. чапра́чны, -ая, -ае.
чапуры́сты, -ая, -ае (разм.).
Які любіць чапурыцца, прыбірацца.
|| наз. чапуры́стасць, -і, ж.
чапуры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак. (разм.).
Прыхарошвацца, прыбірацца.
Дзяўчаты чапурыліся на гулянне.
|| зак. прычапуры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца.
чапуры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак., каго-што (разм.).
Прыхарошваць, прыбіраць.
|| зак. прычапуры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -пу́раны.
чапяла́, -ы́, мн. чапёлы і (з ліч. 2, 3, 4) чапялы́, -пёл, ж. Спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гарачай скаварады.
чапяльні́к, чапельніка́, мн. чапельнікі́, чапельніко́ў, м.
Ручка чапялы.