Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чапе́ц, -пца́, мн. -пцы́, -пцо́ў, м.

Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, завязанай пад барадой, які раней насілі замужнія жанчыны.

|| памянш. чэ́пчык, -а, мн. -і, -аў, м.

чапі́цца, чаплю́ся, чо́пішся, чэ́піцца; незак. (разм.).

1. Зачэплівацца за што-н.

2. перан. Прыдзірацца, прыставаць да каго-н.

Чаго ты чэпішся да яго?

чапі́ць, чаплю́, чэ́піш, чэ́піць; зак., каго-што і чаго (разм.).

Закрануць, зачапіць.

Куля чапіла косць нагі.

ча́пля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй.

чапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. за каго-што. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.

Кузаў машыны чапляўся за галіны.

2. за каго-што. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.

Ч. на плот.

Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.

Ч. на падножку трамвая.

3. перан., за што. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.

Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.

4. перан. Прыдзірацца да каго-, чаго-н.; прыставаць да каго-н.; назаляць (разм.).

Чаго ты да мяне чапляешся?

|| наз. чапля́нне, -я, н.

чапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. за каго-што. Тое, што і чапляцца (у 1 знач.).

2. што. Падчэпліваць, браць чым-н. вострым.

Ч. скварку на відэлец.

3. што на што. Вешаць (разм.).

Ч. фіранкі.

4. што. Надзяваць што-н. (разм.).

Ч. акуляры.

5. Тое, што і чапляцца (у 4 знач.).

|| наз. чапля́нне, -я, н.

чапра́к, -у́, м.

Найбольш тоўстая і моцная частка скуры на спіне жывёлы, што ідзе на выраб падэшвы і на тэхнічныя патрэбы.

|| прым. чапра́чны, -ая, -ае.

чапуры́сты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць чапурыцца, прыбірацца.

|| наз. чапуры́стасць, -і, ж.

чапуры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак. (разм.).

Прыхарошвацца, прыбірацца.

Дзяўчаты чапурыліся на гулянне.

|| зак. прычапуры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца.

чапуры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак., каго-што (разм.).

Прыхарошваць, прыбіраць.

|| зак. прычапуры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -пу́раны.