Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чаранкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што (спец.).

Разводзіць, вырошчваць расліны пры дапамозе чаранкоў.

|| зак. адчаранкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. чаранкава́нне, -я, н.

чарано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Частка сцябла, галінкі з пупышкамі ад расліны, прызначаная для прышчэпкі і пасадкі.

2. Вузкая частка ліста, якая злучае яго са сцяблом.

|| прым. чаранко́вы, -ая, -ае.

чарапа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.

Марская ч.

2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.

|| памянш. чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. чарапа́хавы, -ая, -ае і чарапа́шы, -ая, -ае.

чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. гл. чарапаха.

2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін.

чарапа́шы, -ая, -ае.

1. гл. чарапаха.

2. перан. Вельмі павольны.

Ч. крок.

Чарапашыя тэмпы работы.

чарапі́ца, -ы, ж.

1. зб. Тое, што і дахоўка.

Дом пакрыты чарапіцай.

2. Асобная пласцінка з абпаленай гліны — плоская ці з пазамі і выступамі.

|| прым. чарапі́чны, -ая, -ае.

Ч. дах.

чарапі́чны, -ая, -ае.

1. гл. чарапіца.

2. Прызначаны для вырабу чарапіцы.

Ч. завод.

чарапі́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).

Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).

чарапны́ гл. чэрап.

чарапо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

1. Тое, што і чэрап (у 1 знач.).

2. Абломак, асколак разбітай глінянай, фарфоравай, шкляной і пад. пасудзіны.

|| прым. чарапко́вы, -ая, -ае.