Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чарна... (гл. чорна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «чорна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: чарнабровы, чарнакрылы, чарнабурка.

чарнабро́вы, -ая, -ае.

3 чорнымі бровамі.

Чарнабровая дзяўчына.

чарнабу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Чорна-бурая ліса, а таксама футра, каўнер з такой лісы.

Паліто з чарнабуркай.

чарнавата-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з чорным адценнем, напр.: чарнавата-ліловы, чарнавата-сіні, чарнавата-фіялетавы.

чарнаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чарнавы рукапіс.

Апавяданне ў чарнавіку.

Ч. сачынення.

чарнаво́кі, -ая, -ае.

3 чорнымі вачамі.

Ч. хлопец.

чарнаву́сы, -ая, -ае.

3 чорнымі вусамі.

Ч. мужчына.

чарнавы́, -а́я, -о́е.

1. Напісаны начарна; неканчатковы.

Ч. варыянт рукапісу.

2. Прызначаны для запісу начарна.

Ч. сшытак.

3. Дапаможны, падсобны (пра работу).

4. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці.

Чарнавая фрэзероўка.

5. Са значнай колькасцю прымесей (пра металы; спец.).

Чарнавая медзь.

чарнаго́рцы, -аў, адз. -рац, -рца, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Чарнагорыі.

|| ж. чарнаго́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. чарнаго́рскі, -ая, -ае.

чарнагры́вы, -ая, -ае.

3 чорнай грывай.

Ч. конь.