Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чаму́сь, прысл. (разм.).

Тое, што і чамусьці́.

чаму́сьці¹, прысл.

Па нейкай прычыне, чагосьці.

Усе сабраліся, а ён ч. не прыйшоў.

чаму́сьці² гл. штосьці́.

чаму́е́будзь¹, прысл.

Па якой-небудзь прычыне.

чаму́е́будзь² гл. што-небудзь.

чамяры́ца, -ы, ж.

Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных з тоўстым карэнішчам, буйным востраканечным лісцем і мяцёлкамі кветак, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. чамяры́чны, -ая, -ае.

Ч. корань.

чан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая драўляная або металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак.

|| прым. чанавы́, -а́я, -о́е.

Ч. пасол рыбы.

ча́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Ісці павольна, не спяшаючыся.

Давялося ч. звыш дваццаці кіламетраў.

чапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н.

Не чапай рукамі!

2. што. Браць, карыстацца (разм.).

Не чапай майго нічога.

3. каго-што. Закранаць, турбаваць каго-н.; крыўдзіць (разм.).

Не чапай яго, няхай спіць.

4. каго-што. Умешвацца ў чые-н. справы; перашкаджаць каму-н. (разм.).

Не чапай дзяцей, хай гуляюць.

5. каго-што. Знішчаць, вынішчаць; прыносіць шкоду каму-, чаму-н.

Нельга ч. птушыныя гнёзды.

6. Нападаць на каго-, што-н.

Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.

чапе́льны гл. чапяла.