чарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Паводле народных павер’яў: уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей.

2. перан., каго-што. Захапляць, вабіць.

Дзяўчына чаравала ўсіх сваёй прыгажосцю.

|| наз. чарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)