Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фотаама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца фатаграфіяй (у 1 знач.) як аматар.

|| прым. фотаама́тарскі, -ая, -ае.

фотагені́чны, -ая, -ае.

Які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране.

Ф. выгляд.

|| наз. фотагені́чнасць, -і, ж.

фотака́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Фатаграфічная картка, здымак.

фотапалява́нне, -я, н.

Фатаграфаванне жывёл пры дапамозе фотаружжа.

фотаружжо́, -а́, мн. фотару́жжы, -аў, н.

Фотаапарат з тэлеаб’ектывам і ўпорам для пляча, які нагадвае ружжо.

фотарэле́, нескл., н.

Рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпарта́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

Рэпартаж сродкамі фатаграфіі.

фотарэпарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам.

|| прым. фотарэпарцёрскі, -ая, -ае.

фотасі́нтэз, -у, м. (спец.).

У раслін і некаторых мікраарганізмаў: біялагічны працэс ператварэння прамянёвай энергіі Сонца ў арганічную (хімічную) энергію.

|| прым. фотасінтэты́чны, -ая, -ае.

фотаты́пія, -і, ж. (спец.).

Спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, а таксама адбітак, атрыманы такім спосабам.

|| прым. фотатыпі́чны, -ая, -ае.

Фотатыпічнае выданне кнігі.