Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., што і чаго.

Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што было, што ўстаноўлена.

Н. сто рублёў.

|| незак. набаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. наба́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.

набадзя́цца, -дзя́юся, -дзя́ешся, -дзя́ецца; зак. (разм.).

1. Наблукацца, навандравацца па чужых краях.

Хопіць, набадзяўся па свеце.

2. Пасланяцца без справы, нашвэндацца.

на́бадры, -аў (разм.).

Частка вупражы ў выглядзе рэменя, які прымацоўваецца двума канцамі да хамута і праходзіць па баках і спіне каня; шлеі.

|| прым. на́бадравы, -ая, -ае.

набажэ́нства, -а, н.

Царкоўная служба, богаслужэнне.

|| прым. набажэ́нскі, -ая, -ае.

набакі́р, прысл. (разм.).

На адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор).

Шапка н.

набалбата́цца, -бачу́ся, -бо́чашся, -бо́чацца; -бачы́ся; зак. (разм.).

Уволю нагаварыцца, доўга пабалбатаць.

набалбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; зак., чаго і без дап. (разм.).

Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага.

набале́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю.

Набалелая рана.

2. перан. Які стаў вельмі адчувальным ад доўгіх пакут.

Крык набалелай душы.

3. перан. Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння.

Набалелае пытанне.

Выказваць набалелае (наз.).

набале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю.

Рука набалела.

2. перан. Змучыцца ад доўгіх пакут.

Душа набалела.

3. Накапіцца, сабрацца (пра што-н. цяжкае, пакутлівае).

Усе гаварылі пра тое, што набалела.

набальзамава́ць гл. бальзамаваць.