Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вадано́сны, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе ваду.

В. пласт.

вадапла́ўны, -ая, -ае.

У выразе: вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

вадапо́й, -о́ю, м.

1. Месца на рацэ, возеры і інш., дзе пояць жывёлу і куды прыходзяць піць звяры.

2. Паенне жывёлы вадой.

|| прым. вадапо́йны, -ая, -ае.

вадаро́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, самы лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду.

|| прым. вадаро́дны, -ая, -ае.

Вадародная бомба (разнавіднасць атамнай бомбы).

вадаскі́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.

Запасны в.

|| прым. вадаскі́дны, -ая, -ае.

вадаспа́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышча ракі.

Горны в.

|| прым. вадаспа́дны, -ая, -ае.

вадаспу́ск, -а, мн. -і, -аў, м.

Труба ў плацінах і вадасховішчах для спуску вады.

|| прым. вадаспу́скны, -ая, -ае.

вадасхо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

|| прым. вадасхо́вішчны, -ая, -ае.

вадасцёк, -а, мн. -і, -аў, м.

Збудаванне для адводу, сцёку вады, а таксама пакатае месца, па якім сцякае вада.

|| прым. вадасцёкавы, -ая, -ае.

Вадасцёкавая труба.

вадатру́бны, -ая, -ае.

У выразе: вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада награваецца, праходзячы па трубах.