кама́ндаванне, -я, н.
1. гл. камандаваць.
2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў.
Вярхоўнае к.
К. дывізіі.
кама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак.
1. Вымаўляць словы каманды, аддаваць каму-н. каманду.
2. кім-чым. Быць камандзірам.
К. палком.
К. парадам.
3. перан., кім-чым, над кім-чым і без дап. Загадваць, аддаваць распараджэнні (разм.).
Ніхто не любіць, каб ім камандавалі.
|| зак. скама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй (да 1 і 3 знач.) і закама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны (да 1 знач.).
|| наз. кама́ндаванне, -я, н. (да 2 знач.).
камандзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна.
К. палка.
К. крэйсера.
2. Пра таго, хто любіць камандаваць, аддаваць загады (разм.).
Развялося тут камандзіраў!
|| прым. камандзі́рскі, -ая, -ае.
камандзірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго (што).
Адправіць (адпраўляць) куды-н. са службовым даручэннем.
К. на з’езд пісьменнікаў.
|| наз. камандзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. і камандзірава́нне, -я, н.
камандзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
1. гл. камандзіраваць.
2. Службовае заданне, звязанае з паездкай куды-н.
Атрымаць камандзіроўку.
3. Паездка для выканання такога задання.
Паехаць у камандзіроўку.
4. Пасведчанне аб такім заданні (разм.).
Выпісаць камандзіроўку.
|| прым. камандзіро́вачны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
Атрымаць камандзіровачныя (наз.).
камандзі́рскі, -ая, -ае.
1. гл. камандзір.
2. перан. Уласцівы камандзіру, начальніцкі.
К. голас.
К. тон.
кама́ндны, -ая, -ае.
1. гл. каманда.
2. Камандзірскі, які мае адносіны да камандавання.
К. састаў.
○
Камандная вышыня — мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем і дае войскам рад пераваг перад праціўнікам.
камандо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне, а таксама асоба, якая мела такое званне.
|| прым. камандо́рскі, -ая, -ае.
кама́ндуючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Начальнік буйнога вайсковага злучэння.
К. арміяй.
кама́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім цельцам і доўгім хабатком.
◊
Камар носа не падточыць — зроблена вельмі добра, што не прыдзярэшся.
|| прым. камары́ны, -ая, -ае.