Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

трактарабудава́нне, -я, н.

Галіна машынабудаўнічай прамысловасці, якая вырабляе трактары і трактарныя рухавікі.

|| прым. трактарабудаўні́чы, -ая, -ае.

трактары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Кіроўца трактара.

|| ж. трактары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. трактары́сцкі, -ая, -ае.

тракта́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Навуковая праца, у якой разглядаецца пэўнае пытанне ці праблема.

Філасофскі т.

2. Міжнародны дагавор, пагадненне (спец.).

Мірны т.

|| прым. тракта́тны, -ая, -ае.

трал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў.

2. Гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фаўны.

3. Прыстасаванне для выяўлення і абясшкоджання мін.

|| прым. тра́лавы, -ая, -ае.

Тралавая лоўля рыбы.

трале́йбус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шматмесная электрычная транспартная машына для перавозкі пасажыраў, якая сілкуецца з дапамогай правадоў.

|| прым. трале́йбусны, -ая, -ае.

Т. парк.

тралёўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца тралёўкай лесу.

тра́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

1. Лавіць рыбу тралам (у 1 знач.).

2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.).

Т. марское дно.

3. Вылоўліваць і абясшкоджваць падводныя міны.

|| зак. пратра́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 3 знач.).

|| наз. тра́ленне, -я, н.

|| прым. тра́льны, -ая, -ае.

тралма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Тое, што і тральшчык (у 2 знач.).

|| прым. тралма́йстарскі, -ая, -ае.

тра́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Ваеннае або рыбалоўнае судна для тралення.

2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

тралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што (спец.).

Дастаўляць драўніну з лесасекі да месца пагрузкі або сплаву.

|| наз. тралёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і тралява́нне, -я, н.

Т. бярвення.

|| прым. тралёвачны, -ая, -ае.