Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

траві́ць¹, траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што (спец.).

Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі.

|| зак. вы́травіць, вы́траўлю, вы́травіш, вы́травіць; вы́траўлены.

|| наз. траўле́нне, -я, н.

|| прым. траві́льны, -ая, -ае.

траві́ць², траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што.

Таптаць (лугі, палі), з’ядаць пасевы; рабіць патраву (у 1 знач.).

Т. пасевы.

Козамі сена травіць (разм., неадабр.) — рабіць лішнія расходы, разбазарваць дабро.

|| зак. патраві́ць, -траўлю́, -тра́віш, -тра́віць; -тра́ўлены і страві́ць, страўлю́, стра́віш, стра́віць; стра́ўлены.

траві́ць³, траўлю́, тра́віш, тра́віць; незак., што (спец.).

1. Выпускаць, адпускаць, аслабляць канат, снасць і пад., змяншаючы нацяжэнне.

Т. канат.

2. Выпускаць пару, газ, паветра, змяншаючы ціск.

траві́ць⁴, траўлю́, тра́віш, тра́віць; незак., што.

Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.

травяне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

Зарастаць травой.

Агарод травянее.

травяні́сты, -ая, -ае.

1. Які зарос травою.

Т. бераг.

2. Які з’яўляецца травой, складаецца з травы.

Травяністыя расліны.

Т. луг.

траге́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Драматычны твор, у аснове якога ляжыць непрымірымы жыццёвы канфлікт, сутыкненне характараў і пад., што часцей за ўсё заканчваецца смерцю героя.

2. Жудасная, страшная падзея; няшчасце.

|| прым. трагеды́йны, -ая, -ае; наз. трагеды́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

трагі́зм, -у, м.

1. Трагічны элемент у мастацкім творы.

Спектакль поўны трагізму.

2. Тое, што і трагічнасць (у 2 знач.).

Т. падзей.

тра́гік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Акцёр, які выконвае трагічныя ролі.

2. Аўтар трагедый.

трагікаме́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Драматычны твор, у якім спалучаюцца рысы трагедыі і камедыі.

2. перан. Сумная і разам з тым смешная падзея.

|| прым. трагікамі́чны, -ая, -ае.

Т. выпадак; наз. трагікамі́чнасць, -і, ж.