Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

травасто́й, -ю, м.

Травяное покрыва лугоў, сенакосу, пашы.

тра́вень, тра́ўня, м.

Тое, што і май (у 1 знач.).

|| прым. тра́веньскі, -ая, -ае.

тра́верз, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.

|| прым. тра́верзны, -ая, -ае.

тра́верза гл. траверса.

тра́верс¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, прызначанае для засцярогі ад агню з флангаў.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

|| прым. тра́версны, -ая, -ае.

тра́верс², -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Пераход альпіністаў па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

|| прым. тра́версны, -ая, -ае.

Т. маршрут.

тра́верса і тра́верза, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.

травесці́, нескл., н. (спец.).

1. Тэатральная роля хлопчыка або юнака, якая выконваецца актрысай, пераапранутай у мужчынскую вопратку.

2. Актрыса, якая выконвае такія ролі.

3. Від гумарыстычнай паэзіі, блізкай да пародыі, які характарызуецца тым, што сур’ёзны змест набывае камічную, жартаўлівую форму выражэння.

траві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж. (разм.).

Тое, што і травінка.

траві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Адно каліва травы.

Кожная т. жыве сваім жыццём.