Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

торфабрыке́т, -у, Ме́це, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, прызначаны на паліва.

|| прым. торфабрыке́тны, -ая, -ае.

торфаперагно́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з сумесі торфу і перагною.

Торфаперагнойныя гаршчочкі.

торфараспрацо́ўкі, -цо́вак, адз.о́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Месца здабычы торфу.

|| прым. торфараспрацо́ўчы, -ая, -ае.

то́рый, -ю, м.

Хімічны радыеактыўны элемент, які выкарыстоўваецца ў ядзернай энергетыцы як сыравіна для атрымання ядзернага паліва.

|| прым. то́рыевы, -ая, -ае і то́рысты, -ая, -ае.

тост¹, -у, М то́сце, мн. -ы, -аў, м.

Застольная прапанова выпіць за чыё-н. здароўе, за поспех у чым-н. або ў гонар каго-н.

тост², -а, мн. -ы, -аў, м.

Падсмажаная ці падсушаная лустачка хлеба.

Тосты з сырам.

Тосты з вяндлінай.

то́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычны прыбор для прыгатавання тостаў².

то́ўпіцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -піцца; незак.

Збірацца дзе-н. вялікай групай, утвараць натоўп.

Каля рэчкі тоўпіліся людзі.

тоўста... (а таксама таўста...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тоўсты, напр.: тоўстагаловы, тоўстасцябловы, тоўставалакністы.

то́ўсты, -ая, -ае.

1. Вялікі, значны ў аб’ёме, у абхваце, папярочным сячэнні.

Тоўстая бяроза.

Тоўстая вяроўка.

2. Які мае мажную, паўнацелую фігуру.

Т. чалавек.

3. Пра голас, гук: нізкі, густы.

|| наз. таўшчыня́, -і́, ж. (да 1 і 2 знач.).