Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

то́на, -ы, мн. -ы, тон, ж.

Адзінка вымярэння масы ў міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 кілаграмаў.

Рэгістравая тона — умоўная адзінка вымярэння ўнутранага аб’ёму транспартных марскіх суднаў, роўная 2,83 м³.

то́на-кіламе́тр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка вымярэння грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.

то́нік, -у, м.

1. Горка-кіслы газіраваны напой.

2. Касметычны сродак для ачышчэння скуры.

тонка... (а таксама танка...¹).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) тонкі (у 1 і 7 знач.), напр.: тонкавалакністы, тонкадашчаны, тонкапрадзенне, тонкаслаёвы, тонкасцябловы, тонказавостраны, тонкапсіхалагічны;

2) дробны (у 1 знач.), напр.: тонкаабмалочаны, тонказярністы, тонкакрышталічны, тонкапрасеяны, тонкапясчаны, тонкаразмолаты, тонкараспылены, тонкаструктурны.

то́нкасць, -і, ж.

1. гл. тонкі.

2. мн. -і, -ей. Самыя дробныя дэталі, асаблівасці чаго-н.

Ведаць т. справы.

Не ўдавацца ў тонкасці.

то́нкі, -ая, -ае.

1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.

Тонкія ніткі.

Тонкія пальцы.

Тонкая бярозка.

2. Невялікі па шырыні, вузкі.

Тонкая рыска.

3. Пра гукі, голас: высокі.

Т. голас.

4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.

Тонкія рысы твару.

5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

Тонкая работа.

Тонкая разьба.

6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.

Т. водар кветак.

7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.

Т. розум.

Тонкая крытыка.

8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).

Т. слых.

|| наз. то́нкасць, -і, ж.

тонма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Работнік радыё, кіно, тэатра, які ведае гукавым афармленнем спектакляў, радыёперадач і пад.

то́нус, -у, м.

1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыянаванне органаў.

Мышачны т.

Зніжаны т. сэрца.

2. перан. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак.

Жыццёвы т.

то́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам.

2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду.

то́паль гл. таполя.