Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

трайні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або складаецца з трох частак.

Паляўнічы т. (трохстволка).

2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак, частак.

Дошка-т.

|| прым. трайніко́вы, -ая, -ае.

трайны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў.

Трайныя рамы.

2. Павялічаны ў тры разы.

Прадаваць па трайной цане.

трайня́¹, -і́, мн. тро́йні і (з ліч. 2, 3, 4) трайні́, тро́йняў, ж.

Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй.

трайня́². -і́, мн. тро́йні, -яў, м.

Тое, што і трайняты.

трайня́ты, -ня́т.

Трое дзяцей, народжаных адначасова адной маці.

трайча́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў.

Трайчастыя вілы.

2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.

тракт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Шырокая праезджая дарога.

Страўнікава-кішачны тракт (спец.) — сукупнасць стрававальных органаў жывёл і чалавека.

|| прым. тра́ктавы, -ая, -ае.

трактава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ту́ецца; незак.

1. Быць прадметам абгаворвання, разгляду, тлумачэння чаго-н.

2. Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам.

|| наз. трактава́нне, -я, н. і тракто́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

трактава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

1. Разглядаць, расцэньваць якім-н. чынам.

Па-новаму т. пытанне.

2. Даваць тлумачэнне чаму-н., тлумачыць.

Т. закон.

|| наз. трактава́нне, -я, н. і тракто́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

тра́ктар, -а, мн. трактары́ і (з ліч. 2, 3, 4) тра́ктары, -о́ў, м.

Самаходная машына для перамяшчэння, перавозкі грузаў і прывядзення ў дзеянне сельскагаспадарчых і іншых прылад.

Колавы т.

Гусенічны т.

|| прым. тра́ктарны, -ая, -ае.