руха́вы, -ая, -ае.
Жвавы, хуткі ў рухах; напоўнены рухамі.
Рухавыя гульні.
|| наз. руха́васць, -і, ж.
ру́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. Знаходзіцца ў руху, перамяшчацца.
Войскі рухаліся на захад.
Р. па службе (атрымліваць павышэнне). Справа не рухаецца (стаіць на месцы).
2. Рушыцца з месца, адпраўляцца.
Р. ў дарогу.
3. Варушыцца (у 1 знач.), мяняць становішча цела.
Сядзець, не рухаючыся.
Ногі не рухаюцца (не можа ступіць, ісці хто-н.).
|| прым. ру́хальны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
ру́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Перамяшчаць, пхаючы ці цягнучы.
Р. воз.
2. што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць.
Р. пад’ёмны кран.
3. чым. Рабіць рухі, варушыць.
Р. пальцамі.
4. перан., што. Садзейнічаць развіццю чаго-н.
Р. навуку.
5. Тое, што і рухацца (у 2 знач.; разм.).
Будзем р. да вёскі.
|| наз. ру́ханне, -я, н.
|| прым. ру́хальны, -ая, -ае.
Рухальная сіла.
Рухальныя нервы.
руха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).
Назва ўстройстваў, якія забяспечваюць рух (у 2 знач.; вінт¹ самалёта, кола, гусеніцы танка).
рухо́масць, -і, ж.
1. гл. рухомы.
2. Рухомая маёмасць (спец.).
рухо́мы, -ая, -ае.
1. Здольны рухацца, які можа рухаць.
Р. блок.
2. Які пераязджае з месца на месца.
Р. лазарэт.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.
Рухомыя формы арганізацыі.
Рухомая з’ява.
○
Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.
Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.
|| наз. рухо́масць, -і, ж.
руці́на, -ы, ж.
Боязь змен, кансерватызм і застой у справах, ладзе жыцця.
|| прым. руці́нны, -ая, -ае.
руцінёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Прыхільнік руціны, кансерватар (у 1 знач.).
|| ж. руцінёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. руцінёрскі, -ая, -ае.
ручаі́на, -ы, мн. -ы, -чаі́н, ж.
Невялікі ручай.
Вясна разлівалася ручаінамі.
|| памянш.-ласк. ручаі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
руча́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.
Невялікі натуральны вадзяны паток, які цячэ струменем.
Горны р.
Бягуць вясеннія ручаі.
Ручаі слёз (перан.).
|| памянш. ручаёк, -чайка́, мн. -чайкі́, -чайко́ў, м.; прым. ручайко́вы, -ая, -ае.
|| прым. ручаёвы, -ая, -ае.