Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рыбало́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў. м.

1. Чалавек, які ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.).

Р.-аматар.

2. Тое, што і рыбак.

Р. з вялікім стажам.

|| прым. рыбало́ўны, -ая, -ае.

Рыбалоўныя снасці.

рыбало́ўства, -а, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. рыбалаве́цкі, -ая, -ае.

Рыбалавецкая арцель.

Р. траўлер.

рыбахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы цераз штучныя і натуральныя перашкоды (плаціны, вадаспады і інш.).

|| прым. рыбахо́дны, -ая, -ае.

рыба́цкі гл. рыбак.

рыба́чы гл. рыбак.

рыба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком.

рыбе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых.

ры́бін гл. рыба.

ры́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (разм.).

Адна рыба, звычайна буйная.

ры́бка гл. рыба.