Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ча́йны

1. гл. чай.

2. Звязаны з вытворчасцю, апрацоўкай, захоўваннем, продажам чаю.

Чайная фабрыка.

Чайная ружа — гатунак ружы з кветкамі бледнажоўтага колеру.

чайхана́, -ы́, мн. -ы́, -ха́н, ж.

Чайная ў краінах Сярэдняй Азіі, Іране.

чайха́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік чайханы, а таксама той, хто абслугоўвае чайхану.

чака́льны, -ая, -ае.

Звязаны з чаканнем; насцярожаны.

Чакальная поза.

чака́льня, -і, мн. -і, -яў, ж. (разм.).

Пакой для чакання ў якой-н. установе.

чака́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штэмпель для выбівання відарысаў на паверхні металічных вырабаў (манет, медалёў і пад.).

2. Адбітак відарыса на паверхні металічнага вырабу; чаканка.

3. Слясарны інструмент у выглядзе зубіла, прызначаны для чаканкі.

4. Старажытная ручная халодная зброя — разнавіднасць баявой сякеры з доўгім дзяржаннем і насаджаным на яго вузкім лязом у выглядзе дзюбы, а таксама малаткападобным абухом на канцы (гіст.).

чака́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства драздовых з чорным або чорнабурым апярэннем галавы.

Чорнагаловы ч.

|| прым. чака́навы, -ая, -ае.

чака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

1. Выбіваць на паверхні металічных вырабаў рэльефны адбітак або ўзор.

Ч. манеты.

2. перан. Выразна, рэзка аддзяляць адно ад другога (крокі, словы, гукі і інш.).

Ч. крок.

Ч. словы.

3. Апрацоўваць (краі заклёпачных швоў металічных вырабаў; спец.).

4. Абразаць ці абломваць верхавінкі сцябла або бакавых парасткаў для ўзмацнення плоданашэння і хутчэйшага паспявання; пасынкаваць (спец.).

|| зак. вы́чаканіць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.), адчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 і 2 знач.), расчака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 3 знач.) і прачака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 4 знач.).

|| наз. чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж. і чака́ненне, -я, н.

чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. чаканіць.

2. мн. -і, -нак. Рэльефны адбітак, выкананы на металічным вырабе.

Шабля, упрыгожаная чаканкай.

3. Апрацаваная паверхня металу, загладжанае шво, трэшчына і пад. (спец.).

чака́нны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для чаканкі (у 1 знач.).

Ч. станок.

2. Выраблены шляхам чаканкі (у 1 знач.); упрыгожаны чаканкай (у 2 знач.).

3. перан. Ясны, выразны, дакладны.

Ч. крок.

|| наз. чака́ннасць, -і, ж. (да 3 знач.).