Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рабале́пстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Весці сябе рабалепна, быць рабалепным.

|| наз. рабале́пства, -а, н.

рабаўлада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто валодае рабамі (у 1 знач.).

|| ж. рабаўлада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабаўлада́льніцкі, -ая, -ае.

Рабаўладальніцкія плантацыі.

рабаўлада́нне, -я, н.

Валоданне рабамі (у 1 знач.).

Эпоха рабаўладання.

рабаўла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і рабаўладальнік.

|| ж. рабаўла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабаўла́сніцкі, -ая, -ае.

рабаўла́сніцтва, -а, н.

Тое, што і рабаўладанне.

рабаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік.

|| ж. рабаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабаўні́цкі, -ая, -ае.

рабаўні́цтва, -а, н.

Тое, што і грабежніцтва.

рабаці́ністы, -ая, -ае.

3 рабаціннем.

Р. твар дзяўчынкі.

|| наз. рабаці́ністасць, -і, ж.

рабаці́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; незак.

Пакрывацца рабізной, быць рабым ад чаго-н.; мільгацець рознымі колерамі.

Ад ветру рабацінілася рака.

рабаці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вяснушка.

Нос у рабацінках.