Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наабяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго.

Паабяцаць многа чаго-н.

Н. падарункаў.

наадбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н.

Н. гатунковай морквы.

наадваро́т, прысл.

1. У адваротным напрамку.

Прачытаць слова н.

2. Зусім інакш, не так, як трэба.

Зрабіць усё н.

3. у знач. пабочн. сл. У процілегласць таму, што сказана.

Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а, н., узрос.

4. у знач. супраціўнай часц. Зусім не.

Я вам не перашкоджу? — Н., я вельмі рады бачыць вас.

наадрэ́з, прысл.

Рашуча, катэгарычна.

Адмовіцца н.

наадэкало́ніцца гл. адэкалоніць.

наадэкало́ніць гл. адэкалоніць.

наапа́шкі, прысл.

Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы.

Накінуць паліто н.

наара́ць, -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; -ара́ны; зак., чаго і без дап.

Узараць нейкую колькасць зямлі.

Н. тысячу гектараў пад азіміну.

|| незак. наво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

наасфе́ра, -ы, ж. (спец.).

Вышэйшая стадыя эвалюцыі біясферы, станаўленне якой звязана з развіццём грамадства і яго ўздзеяннем на прыродныя працэсы.

наатраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Атрэсці вялікую колькасць чаго-н.

Н. ігруш.