Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да лёну, да яго апрацоўкі.

Ільняное валакно.

І. алей.

Ільняная сарочка.

Ільняная прамысловасць.

2. перан. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

Ільняныя валасы.

лабавы́, -а́я, -о́е.

1. Накіраваны ў лоб; франтальны.

Лабавая атака.

Л. удар.

2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н.

Лабавое шкло аўтамабіля.

лабагрэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (гіст.).

Жняярка прасцейшай будовы, што прымянялася для ўборкі асноўных збожжавых культур і вымагала вялікага фізічнага напружання ад рабочага, які працаваў на гэтай машыне (спец.).

лаба́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Памяшканне для гандлю зернем, мукой, а таксама для захоўвання зерня, мукі; склад розных тавараў.

Мучны л.

|| прым. лаба́зны, -ая, -ае.

лаба́знік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Уладальнік лабаза або прадавец у лабазе.

|| ж. лаба́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. лаба́зніцкі, -ая, -ае.

лаба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Прамысловая рыба з атрада кефалепадобных.

лабара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.

Старшы л.

2. Памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.

3. Супрацоўнік кафедры, які выконвае тэхнічную работу.

Л. кафедры агульнага мовазнаўства.

|| ж. лабара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лабара́нцкі, -ая, -ае.

лабарато́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных доследаў, вучэбных заняткаў, а таксама ўстанова, у якой займаюцца такімі доследамі.

|| прым. лабарато́рны, -ая, -ае.

лаба́сты, -ая, -ае.

Шыракалобы, з вялікім ілбом.

Л. чалавек.

|| наз. лаба́стасць, -і, ж.

лаба́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Бязрогі, які не мае рог.

Лабатая карова.

2. Тое, што і лабасты.

3. перан. Круглы, высокі, падобны на лоб.

Л. ўзгорак.

|| наз. лаба́тасць, -і, ж.