лабавы́, -а́я, -о́е.

1. Накіраваны ў лоб; франтальны.

Лабавая атака.

Л. удар.

2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н.

Лабавое шкло аўтамабіля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)