гаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з суразмоўцаў.
Г. ў іх не ладзілася.
Пра што ідзе г.?
2. Чуткі, пагалоска.
Пайшла нядобрая г. па вёсцы.
3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага дыялекту.
Чэрвеньская г.
Гаворкі Маладзечаншчыны.
4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).
Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.
◊
Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.
гаво́т, -а, М -во́це, м.
Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.
га́га, -і, ДМ га́зе, мн. -і, гаг, ж.
Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.
|| прым. гага́чы, -ая, -ае.
гага́ра, -ы, мн. -ы, -га́р, ж.
Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер’ем.
|| прым. гага́равы, -ая, -ае і гагары́ны, -ая, -ае.
Атрад гагаравых (наз.). Гагарынае пер’е.
гага́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.
гагата́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гачы́; незак.
1. Пра гусей: абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га».
2. Моцна, нястрымана смяяцца (разм.).
|| наз. гагата́нне, -я, н.
гагау́зы, -аў, адз. -у́з, -а, м.
Цюркскі народ, які жыве ў Малдове, Украіне і Балгарыі.
|| ж. гагау́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.
|| прым. гагау́зскі, -ая, -ае.
Гагаузская мова.
гад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. звычайна мн. Жывёла сямейства паўзуноў (змяя, гадзюка і пад.).
2. перан. Агідны чалавек, гадзіна (у 2 знач.; пагард.).
Фашысцкія гады.
|| прым. га́дскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
гадава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл.
Г. фруктовых дрэў.
|| прым. гадава́льніцкі, -ая, -ае.
Гадавальніцкая гаспадарка.