Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ганта́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Цвік, якім прыбіваюць гонту.

ганто́вы гл. гонта.

гантэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Ручны гімнастычны снарад звычайна ў выглядзе двух металічных шароў, злучаных кароткай рукаяткай.

Практыкаванне з гантэлямі.

|| прым. гантэ́льны, -ая, -ае.

ганча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера.

ганча́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Майстар па вырабе глінянага посуду.

|| прым. ганча́рскі, -ая, -ае.

ганча́рны, -ая, -ае.

Звязаны з рамяством ганчара; зроблены ганчаром.

Ганчарныя вырабы.

ганча́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Майстэрня ганчара.

ганча́рства, -а, н.

Занятак ганчара.

Займацца ганчарствам.

га́ньба, -ы, ж.

Бясслаўнае становішча, якое выклікае пагарду і асуджэнне.

ганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. каго-што. Выказваць неадабрэнне ў адносінах да каго-н.

2. кім-чым. Грэбаваць.

Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў (прыказка).

|| зак. зганьбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. ганьбава́нне, -я, н.