Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

курсо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж.

Дакумент на права лячэння і харчавання на курорце, звычайна без забеспячэння жыллём.

|| прым. курсо́вачны, -ая, -ае.

Курсовачныя хворыя.

ку́рсы гл. курс².

курта́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 кароткім або адсечаным хвастом (пра жывёл).

К. сабака.

2. перан. Невялікага росту, малы, кароткі.

К. чалавек.

3. Цесны (пра адзенне).

К. пінжачок.

4. перан. Няпоўны, абмежаваны (іран.).

К. канспект.

|| наз. курта́тасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

ку́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Кароткая верхняя вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на маланку.

|| памянш. ку́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ку́ртачны, -ая, -ае.

курты́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (уст.).

Жанчына лёгкіх паводзін, якая мела апекуноў у арыстакратычным асяроддзі.

курці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

1. Града для кветак, клумба (уст.).

2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

3. Частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі (уст.).

|| прым. курці́нны, -ая, -ае.

курч, -у, м.

Сутаргавае сцягванне мышц цела.

ку́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, холаду і пад.).

К. ад болю.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца.

Бяроста курчылася на агні.

ку́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каго (што), звычайна безас. Балюча зводзіць мышцы цела.

Яго ўсяго курчыла.

2. што. Падгінаць.

К. пальцы на назе.

ку́рыва, -а, н. (разм.).

Табака і наогул тое, што можна курыць.

Трэба купіць к.