Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

куро́дыміць, -млю, -міш, -міць; незак.

Спальваючы што-н., напускаць куродыму.

Начнічок к.

|| зак. закуро́дыміць, -млю, -міш, -міць; -млены.

куро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.

Націснуць на к.

|| прым. курко́вы, -ая, -ае.

куро́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Мясцовасць з прыроднымі лекавымі ўласцівасцямі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і пад.), прыгодная для пабудовы санаторыяў, дамоў адпачынку, лячэбніц і пад.

Лячыцца і адпачываць на курорце.

|| прым. куро́ртны, -ая, -ае.

К. сезон.

куро́ртнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які лечыцца, адпачывае на курорце.

|| ж. куро́ртніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

курс¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Напрамак руху, шлях (карабля, самалёта і пад.).

Самалёт узяў к. на поўдзень.

2. перан. Кірунак якой-н. палітычнай, грамадскай дзейнасці.

К. на раззбраенне.

Знешнепалітычны к.

3. Цана, па якой прадаюцца (купляюцца) каштоўныя паперы, валюта.

Валютны к.

Змагацца за ўстойлівы к. рубля.

У курсе чаго (быць) і ў курс чаго (увайсці, увесці) — пра дасведчанасць у чым-н.

|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.

К. рух.

Курсавая табліца.

курс², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Закончаны цыкл, увесь аб’ём спецыяльнага навучання, якіх-н. працэдур.

К. сярэдняй школы.

К. гразелячэння.

2. Асобная гадавая ступень адукацыі ў вышэйшай школе і спецыяльных навучальных установах, а таксама група навучэнцаў гэтай ступені.

Скончыць к. ва ўніверсітэце.

Стараста курса.

Студэнт трэцяга курса.

3. Выклад навуковай дысцыпліны ў вышэйшай школе, у спецыяльнай навучальнай установе.

Прачытаць к. лекцый па гісторыі Беларусі.

|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.

Курсавая работа студэнта.

курса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навучэнец курсаў.

2. Навучэнец сярэдняй або вышэйшай ваеннай навучальнай установы.

К. сувораўскага вучылішча.

|| ж. курса́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. курса́нцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

курсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўным маршруце (пра самалёт, цягнік, аўтобус і пад.).

Паміж горадам і вёскай курсіруе аўтобус.

курсі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (гіст.) У дарэвалюцыйнай Расіі: слухачка вышэйшых жаночых курсаў.

курсі́ў, -сіву, м.

Друкарскі нахілены ўправа шрыфт, падобны да рукапіснага почырку.

Выдзеліць цытату курсівам.

|| прым. курсі́ўны, -ая, -ае.