кур’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пасыльны ва ўстанове, які выконвае розныя даручэнні.
2. Службовая асоба, якая развозіць спешныя афіцыйныя даручэнні, сакрэтную пошту.
○
Дыпламатычны кур’ер — супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які перавозіць дыпламатычную пошту.
|| прым. кур’е́рскі, -ая, -ае.
Кур’ерскія даручэнні.
кур’ёз, -у, мн. -ы, -аў, м.
Недарэчны выпадак, смешнае здарэнне.
|| прым. кур’ёзны, -ая, -ае.
К. выпадак.
|| наз. кур’ёзнасць, -і, ж.
курко́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (разм.).
Курковая паляўнічая стрэльба.
курлы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Пра жураўлёў: ствараць гукі, падобныя на «курлы».
|| аднакр. курлы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. курлы́канне, -я, н.
курно́сы, -ая, -ае.
1. Кароткі і задзёрты (пра нос).
2. 3 кароткім і задзёртым носам.
К. твар.
|| наз. курно́сасць, -і, ж.
ку́рны, -ая, -ае.
1. Які абаграваецца печкай без коміна.
Курная хата.
2. Які дае многа дыму, копаці.
Курная галавешка.
курня́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Пра катоў: ствараць гукі, падобныя на «курняў».
куро́дым, -у, м.
Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя.
куро́дымець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.
Вылучаць куродым, дымець.
Галавешка куродымее.
|| зак. закуро́дымець, -ее.