Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

навыдумля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., чаго.

1. Вынайсці, стварыць, прыдумаць многа чаго-н.

Н. розных цацак для дзяцей.

2. Налгаць, нагаварыць рознай бязглуздзіцы.

Н. несусветных страхаў.

на́вык, -у, мн. -і, -аў, м.

Уменне, выпрацаванае вопытам, практыкай.

Н. у рабоце.

Працоўны н.

навылёт і навы́лет, прысл.

Наскрозь, праз усю таўшчыню чаго-н.

Бачыць навылёт (навылет) — вельмі добра ведаць, разумець каго-н.

навылётны, -ая, -ае.

Скразны, які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога праз унутраную частку чаго-н.

Навылётная адтуліна.

Навылётнае кулявое раненне.

навы́перадкі, прысл.

Імкнучыся перагнаць, выперадзіць іншага, адзін аднаго.

Імчацца н.

навы́пуск, прысл.

Не запраўляючы ў боты, чаравікі (пра штаны); зверху штаноў, спадніцы (пра кофту, кашулю).

Штаны н.

Насіць кофту н.

навырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., чаго.

1. Зрабіць, вырабіць што-н. у вялікай колькасці.

Н. цацак.

2. Апрацаваць дубленнем многа чаго-н.

Н. шкур.

3. Насваволіць, нагарэзнічаць (разм.).

Чаго толькі не навыраблялі дзеці ў хаце.

навы́раст, прысл.

Тое, што і нападрост.

навэ́ндзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., чаго.

Прыгатаваць нейкую колькасць шляхам вэнджання.

Н. шынак.

навю́ткі, -ая, -ае (разм.).

Зусім новы, самы новы.

Н. касцюм.