Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

куме́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Разважаць, абдумваць.

2. Разумець што-н., цяміць, кеміць.

кумі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Статуя язычніцкага бажаства; ідал.

2. перан. Той (тое), хто (што) з’яўляецца прадметам асаблівага захаплення і пакланення (высок. і іран.).

кумі́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Язычніцкая малельня з кумірамі; капішча.

кумі́цца, -млю́ся, -мі́шся, -мі́цца; -мі́мся, -міце́ся, -мя́цца; незак. (разм.).

Уступаць у кумаўскія адносіны.

|| зак. пакумі́цца, -млю́ся, -мі́шся, -мі́цца; -мі́мся, -міце́ся, -мя́цца.

кумпя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Бядровая частка тушы (звычайна свіной).

Вэнджаны к.

2. Знешні бок верхняй часткі бядра (разм.).

|| прым. кумпя́чны, -ая, -ае.

кумы́кі, -аў, адз.ы́к, -а, м.

Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестана.

|| ж. кумы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кумы́цкі, -ая, -ае.

кумы́с, -у, м.

Пажыўны напітак з малака кабылы, вярблюдзіцы.

Піць к.

|| прым. кумы́сны, -ая, -ае.

кумысалячэ́нне, -я, н.

Лячэнне кумысам.

кунжу́т, -у, Му́це, м.

Аднагадовая паўднёвая травяністая расліна, з насення якой здабываюць алей.

|| прым. кунжу́тны, -ая, -ае.

К. алей.

куні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. куні́цавы, -ая, -ае.