Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кулявы́¹ гл. куль¹.

кулявы́² гл. куля.

кулямёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтаматычная скарастрэльная зброя для стральбы кулямі.

Ручны к.

Станковы к.

|| прым. кулямётны, -ая, -ае.

кулямётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Стралок з кулямёта.

|| ж. кулямётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

куля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

Пераварочвацца цераз галаву, перакульвацца.

|| аднакр. кульну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. куля́нне, -я, н.

куля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

Валіць набок; пераварочваць, перакульваць.

Куляць чарку (разм.) — выпіваць.

|| аднакр. кульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.

|| наз. куля́нне, -я, н.

кум, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Хросны бацька ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснай маці.

|| ласк. кумо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (разм.).

кума́, -ы́, мн. -ы́, -о́ў, ж.

Хросная маці ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснага бацькі.

|| ласк. ку́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

кумаўство́, -а́, н. (разм.).

1. Сяброўскія адносіны паміж кумамі.

2. перан. Паблажлівасць у службовых справах сябрам або сваякам.

|| прым. кумаўскі́, -а́я, -о́е.

кума́ч, -у́, м.

Баваўняная тканіна ярка-чырвонага колеру.

|| прым. кумачо́вы, -ая, -ае.