Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

параўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак., з кім-чым (разм.).

Тое, што і параўняцца.

|| незак. параўно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

параўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім.

П. асфальт катком.

2. што. Зрабіць аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад.

П. канцы вяроўкі.

3. перан., каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым-н.

параўна́льна, прысл.

1. У дастатковай ступені, болей або меней.

П. невялікі тэрмін.

Дзень прайшоў п. спакойна.

2. у знач. прыназ. з Т. У параўнанні з кім-, чым-н. (ужыв. з прыназ. «з»).

Гэта група п. з іншымі зрабіла вялікую работу.

параўна́льны, -ая, -ае.

Заснаваны на параўнанні, які служыць для параўнання.

Параўнальныя даныя.

П. метад даследавання.

параўна́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. параўнаць.

2. Слова або выраз, які змяшчае прыпадабненне аднаго прадмета да другога.

Народная творчасць багата параўнаннямі.

У параўнанні з кім-чымужыв. ў знач. прыназ.: параўнальна, калі параўнаць.

Сёлета ўраджай вышэйшы ў параўнанні з мінулым годам.

Ён больш дасведчаны ў гэтай справе ў параўнанні з іншымі.

параўна́ўча, прысл.

Тое, што і параўнальна.

параўна́ўчы, -ая, -ае.

Тое, што і параўнальны.

параўна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што з кім-чым.

1. Паставіўшы побач, супаставіць для ўстанаўлення падабенства ці розніцы.

П. два лікі.

2. Вобразна прыпадобніць.

Полаччыну можна п. са Швейцарыяй.

3. Зрабіць роўным, аднолькавым.

Умовы жыцця і падобныя акалічнасці параўналі гэтых людзей.

|| незак. параўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. параўна́нне, -я, н. і параўно́ўванне, -я, н.

Не ідзе ў параўнанне (ні ў якое параўнанне) з кім-, чым-н. (нельга параўноўваць).

параўня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак., з кім-чым.

1. Рухаючыся, аказацца на адной лініі з кім-, чым-н.

Сонца параўнялася з вершалінамі дрэў.

2. Стаць роўным, аднолькавым.

Дзеці параўняліся з бацькам.

3. Стаць нароўні з кім-, чым-н. у якіх-н. адносінах.

Нам цяжка п. з ёй у стараннасці.

парафі́н, -у, м.

Воскападобнае рэчыва, якое здабываецца пераважна з нафты.

|| прым. парафі́навы, -ая, -ае.