параўна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што з кім-чым.
1. Паставіўшы побач, супаставіць для ўстанаўлення падабенства ці розніцы.
П. два лікі.
2. Вобразна прыпадобніць.
Полаччыну можна п. са Швейцарыяй.
3. Зрабіць роўным, аднолькавым.
Умовы жыцця і падобныя акалічнасці параўналі гэтых людзей.
|| незак. параўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз. параўна́нне, -я, н. і параўно́ўванне, -я, н.
Не ідзе ў параўнанне (ні ў якое параўнанне) з кім-, чым-н. (нельга параўноўваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)