Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

парасто́чваць³, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць³).

П. каўняры ў кашулях.

парастраса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца і парастрэ́свацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Растрэсціся — пра ўсё, многае.

парастраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і парастрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Растрэсці ўсё, многае.

П. сена.

парастру́шчваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раструшчыць усё, многае.

парастыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Растыкаць усё, многае.

П. тычкі на лузе.

парасхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расхінуць усё, многае.

парасхо́дзіцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -хо́дзіцца; -хо́дзімся, -хо́дзіцеся, -хо́дзяцца; зак.

Тое, што і паразыходзіцца.

парасхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Расхапіць, расхапаць усіх, многіх або ўсё, многае.

парасцвіта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Расцвісці — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Ружы парасцвіталі.

Твары дзяўчат парасцвіталі ўсмешкамі.

парасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -расце́, -расту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; зак., чым.

Пакрыцца расліннасцю.

Акопы параслі травой.

П. мохам.