Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

параспяра́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Расперазаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасса́джвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассесціся — пра ўсіх, многіх.

П. на свае месцы.

Госці парассаджваліся вакол стала.

парасса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Рассадзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. буракі.

парасскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і парасску́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расскубці ўсё, многае.

парассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Частаколіны падгнілі і парассоўваліся.

парассо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Рассунуць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Расставіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. крэслы ў зале.

парасстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Расстраляць усіх, многіх або ўсё, многае.

Здраднікаў і злачынцаў парасстрэльвалі.

парассціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разаслаць усё, многае (гл. разаслаць²).

парассыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Разаслаць усіх, многіх або ўсё, многае (гл. разаслаць¹).

П. запрашэнні.