Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

параспаўза́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Распаўзціся — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Ракі параспаўзаліся.

параспіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Распілаваць усё, многае.

П. бярвенне.

параспі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Распісацца — пра ўсіх, многіх або паставіць подпіс пад усім, многім.

параспі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Распісаць усё, многае.

П. помнікі пісьменнасці на карткі.

параспіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параспі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Распіхаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасплю́шчваць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расплюшчыць (вочы) — пра ўсіх, многіх (гл. расплюшчыць¹).

парасплю́шчваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расплюшчыць усё, многае (гл. расплюшчыць²).

парасплята́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Расплесціся — пра ўсё, многае.

парасплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расплесці ўсё, многае.

параспо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Распароць усё, многае.