Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

параскалу́пваць і параскалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскалупаць усё, многае.

П. ранкі.

параскарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскарчаваць усё, многае.

параскашне́ць гл. раскашнець.

параскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параскі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Раскідаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. адзенне.

парасклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параскла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскласці, разлажыць усё, многае.

П. паперы на стале.

параскле́йвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Расклеіцца — пра ўсё, многае.

Парасклейваліся табурэткі.

параскле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расклеіць усё, многае.

П. аб’явы.

параско́лваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскалоць усё, многае.

П. круглякі.

параско́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскапаць усё, многае.

параско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Раскарміць усіх, многіх.