Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

парасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расцерці ўсё, многае.

парасціска́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Расціснуцца — пра ўсё, многае.

парасціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расціснуць усё, многае (гл. расціснуць у 1 і 2 знач.).

парасцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і парасця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасцяру́швацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Расцерушыцца — пра ўсё, многае.

парасцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расцерушыць усё, многае.

парасцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расцерабіць усё, многае.

П. кусты.

парасчыня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

Расчыніцца — пра ўсё, многае.

Ад выбуху вокны парасчыняліся.

парасчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Расчыніць усё, многае.

П. вокны.

парасчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расчысціць усё, многае.

П. дарогі.