Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пара́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

Акруга, тэрыторыя, што аб’ядноўвае вернікаў якіх абслугоўваюць святары аднаго храма.

У гэтай царквы некалі была вялікая п.

|| прым. парафія́льны, -ая, -ае.

парафія́нін, -а, мн. -фія́не, -фія́н, м.

Вернік якой-н. парафіі.

|| ж. парафія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

парафра́за, -ы, мн. -ы, -ра́з, ж. (кніжн.).

1. Пераказ сваімі словамі або ў іншай форме зместу чаго-н., напр.: «аўтар гэтых радкоў» замест «я» ў мове аўтара.

2. Інструментальная канцэртная п’еса, заснаваная на тэмах папулярных песень і оперных арый, пашыраная ў 19 ст.

П. піяніста-віртуоза Ф.

Ліста.

|| прым. парафрасты́чны, -ая, -ае.

парахавы́ гл. порах.

парахаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж. (уст.).

Сумка, пасудзіна для захоўвання пораху.

Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах (перан.: ёсць яшчэ сілы).

парахне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Ператварацца ў парахню.

Стары пень парахнее.

парахня́, -і́, ж.

Дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва.

Бярвенне абярнулася на парахню.

П. сыплецца з каго-н. (вельмі стары; разм., пагард.).

парахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна з паравым рухавіком.

Плысці на параходзе.

|| прым. парахо́дны, -ая, -ае.

парахо́дства, -а, н.

Рух параходаў па водных шляхах, а таксама прадпрыемства па кіраўніцтве параходным транспартам.

Рачное п.

параша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Рашыць усё, многае, перарашаць.

П. усе задачы.

2. і без дап. Рашаць некаторы час.

Парашаў з гадзіну і спыніўся.