Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кудла́ціцца, -ла́чуся, -ла́цішся, -ла́ціцца; незак. (разм.).

Станавіцца кудлатым.

|| зак. пакудла́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца, ускудла́ціцца, -ла́чуся, -ла́цішся, -ла́ціцца і скудла́ціцца, -ла́чуся, -ла́цішся, -ла́ціцца.

кудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; незак., каго-што (разм.).

Рабіць кудлатым.

К. валасы.

|| зак. пакудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны, ускудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны і скудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны.

|| наз. кудла́чанне, -я, н.

кудла́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Пра чалавека з доўгімі кудлатымі валасамі.

ку́длы, -аў (разм.).

Доўгія скалмачаныя пасмы валасоў.

куды́, прысл.

1. пыт. У якім напрамку?, у якое месца?

К. едзе аўтобус?

2. пыт. На што? для якой мэты? (разм.).

К. столькі цукру пайшло?

3. неазнач. У якое-н. месца, куды-н. (разм.).

Хлопцы пайшлі ў кіно, а можа, яшчэ к. падаліся.

4. адноснае. Ужыв. ў якасці злучніка:

а) у даданых сказах месца;

б) у даданых дапаўняльных сказах; у даданых азначальных сказах.

К. вецер вее, туды галлё гнецца.

Хто ведае, к. вядзе гэта дарога.

Усе павярнулі галовы ў той бок, к. накіраваўся бацька.

5. у знач. часц. (разм.). У спалучэнні з вышэйшай ступенню прыметнікаў і прыслоўяў абазначае: значна, намнога (разм.).

Гэта сукенка к. лепшая за тую.

6. у знач. часц. Выражае сумненне, немагчымасць чаго-н.

К. мне да вас!

Куды каторы — у розныя бакі разляцецца, разбегчыся.

Куды ні кінь вокам (разм.) — усюды.

Хоць кудызнач. вык.; разм.) — добры ва ўсіх адносінах, прыгодны да ўсяго.

куды́сьці, прысл.

Невядома куды.

Сын к. пайшоў.

куды́е́будзь, прысл.

Усё роўна куды; у няпэўнае месца.

К. паедзем.

куды́-нікуды́, прысл.

У якое-небудзь месца.

Ну ходзім жа к.

ку́жаль, -ю, м.

1. Валакно ачэсанага лёну, а таксама ніткі з такога валакна.

Спрасці к.

2. Палатно з такіх нітак.

Наткаць абрусаў з кужалю.

|| прым. кужэ́льны, -ая, -ае.

Кужэльныя ніткі.

Кужэльная кашуля.

ку́заў, -зава, мн. -завы, -заваў, м.

Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў.

|| прым. кузаўны́, -а́я, -о́е.