Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

куга́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Плакаць (пра грудное дзіця).

2. Крычаць (пра саву).

|| наз. куга́канне, -я, н.

кугуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і пума.

куда́хтаць, -хчу, -хчаш, -хча; -хчы; незак.

Пра курэй: ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах».

|| наз. куда́хтанне, -я, н.

кудзе́лісты, -ая, -ае.

Падобны на кудзелю, пушысты, лахматы.

Кудзелістыя ніткі.

|| наз. кудзе́лістасць, -і, ж.

кудзе́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; незак. (разм.).

Станавіцца падобным на кудзелю.

кудзе́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што (разм.).

Рабіць падобным на кудзелю.

К. ніткі.

кудзе́ля, -і, ж.

Валакністая частка лёну, пянькі.

|| прым. кудзе́льны, -ая, -ае.

ку́дзер, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Кучаравая пасма валасоў; локан.

ку́дзерка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Кучаравыя або накручаныя валасы.

кудла́ты, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы.

Кудлатая галава.

2. 3 доўгай густой поўсцю; касматы.

К. сабака.

|| наз. кудла́тасць, -і, ж.