Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

навуча́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

Н. год.

Навучальная ўстанова.

Н. дапаможнік.

2. Які кіруе вучэбным працэсам.

Загадчык навучальнай часткі.

навуча́нне, -я, н.

1. гл. вучыць.

2. Парада, настаўленне павучальна-выхаваўчага характару (разм.).

Матчына н.

навуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Атрымліваць адукацыю, набываць пэўныя веды ў якой-н. галіне.

Н. ў школе.

Н. на маляра.

навуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі.

Н. грамаце.

Н. гуляць у шахматы.

2. Падбіваць на што-н. нядобрае (разм.).

Вуліца навучае лаянцы.

3. Даваць параду, наводзіць на розум (разм.).

Маці навучае дзяцей дабру.

навучы́цца гл. вучыцца.

навучы́ць гл. вучыць.

навучэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто навучаецца, вучыцца ў старшых класах сярэдніх школ і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Н. каледжа.

|| ж. навучэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. навучэ́нскі, -ая, -ае.

наву́шнікі, -аў, адз. наву́шнік, -а, м.

1. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы.

Н. да плэера.

2. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду.

Апусціць навушнікі ў шапцы.

навыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Сабраць нейкую колькасць ураджаю бульбы, агуркоў і пад.

Н. чатыры кашы агуркоў.

2. Выбраць нейкую колькасць чаго-н.

Н. спелых памідораў.

навыду́мваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Тое, што і навыдумляць.