Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

варо́жы, -ая, -ае.

1. гл. вораг.

2. Вельмі непрыязны, поўны варожасці, нянавісці.

Варожыя адносіны.

В. погляд.

3. Непрыяцельскі.

В. тыл.

|| наз. варо́жасць, -і, ж. (да 2 знач.).

варо́на, -ы, мн. -ы, -ро́н, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем.

2. перан. Пра нерастаропнага, нехлямяжага чалавека (разм.).

Белая варона — пра чалавека, які рэзка выдзяляецца чым-н. сярод іншых.

Варон лічыць — быць разявакам.

|| зб. вараннё, -я́, н. (да 1 знач.).

Наляцела в.

варо́нін, -а.

Які належыць вароне.

Вароніна гняздо.

Вароніны яйкі.

варо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што (разм.).

Быць нерастаропным, зяваць.

варо́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Яма, утвораная разрывамі снарадаў, мін і пад.

|| прым. варо́начны, -ая, -ае.

варо́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Невялікая варона.

варо́ты, -ро́т і -аў.

1. Шырокі праезд у сцяне, плоце, які закрываецца створкамі або закладаецца жардзінамі, а таксама самі гэтыя створкі.

Зачыніць в.

Ад варот паварот (катэгарычная адмова; разм.). Ні ў якія в. не лезе (перан.: пра што-н. недарэчнае, бяссэнсавае; разм.).

2. Два слупы з перакладзінай, якія з’яўляюцца месцам, куды заганяюць мяч або шайбу ў розных спартыўных гульнях.

Футбольныя в.

3. перан. Пункт, праз які ажыццяўляюцца інтэнсіўныя сувязі з навакольным светам.

Марскія в.

4. Вузкі праход паміж скаламі (на моры, у гарах).

Карскія вароты.

5. Арка ў памяць якой-н. падзеі.

Трыумфальныя в.

|| памянш. варо́тцы, -аў (да 1 і 2 знач.).

|| прым. варо́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Варотныя слупы.

варо́чацца¹ гл. вярнуцца¹.

варо́чацца², -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Пераварочвацца з боку на бок.

Неспакойна в. ў сне.

2. Хіліцца, нахіляцца на бок.

Прытрымліваць, едучы, скрынку, каб яна не варочалася.

варо́чаць¹ гл. вярнуць¹.