Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гамеапа́тыя, -і, ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў чалавека прыметы гэтай хваробы.

|| прым. гомеапаты́чны, -ая, -ае.

Гомеапатычная доза.

гамеры́чны, -ая, -ае.

У выразе: гамерычны смех (рогат) — нястрымны, незвычайнай сілы смех.

гамо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Тое, што і гаворка (у 1 знач.); гутарка, размова.

Г. вялася шчыра і чулася далёка.

га́музам, прысл. (разм.).

Усё разам; агулам.

Прадаць усё г.

гамэ́рня гл. гамарня.

га́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Прыбудова перад уваходам у хату ў выглядзе пляцоўкі з прыступкамі.

|| памянш. га́начак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. га́начны, -ая, -ае.

ганара́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая ўзнагарода, якую атрымліваюць літаратары, мастакі, журналісты і пад. за сваю працу.

|| прым. ганара́рны, -ая, -ае.

ганарлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Ганарысты, фанабэрысты чалавек.

|| ж. ганарлі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

ганарлі́вы, -ая, -ае.

1. Перакананы ў сваёй годнасці і вартасці.

Ганарлівая дзяўчына.

2. Поўны гонару (у 2 знач.); фанабэрысты.

Ганарлівая пастава.

|| наз. ганарлі́васць, -і, ж. (да 2 знач.).

ганаро́вы, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны.

Г. госць.

2. Які прысвойваецца за вялікія заслугі.

Ганаровая грамата.

3. Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны.

Г. прэзідыум.

Г. акадэмік.

4. Які выражае гонар, праводзіцца ў знак павагі.

Ганаровая варта.

5. Які аказвае гонар каму-н.

Г. абавязак.

Ганаровая нічыя (якая не парушае годнасці).

|| наз. ганаро́васць, -і, ж.