Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нядба́лы, -ая, -ае.

Тое, што і нядбайны.

|| наз. нядба́ласць, -і, ж.

нядзе́ля, -і, мн. -і, -дзе́ль; ж.

Сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку.

|| прым. нядзе́льны, -ая, -ае.

нядо́бра, безас., у знач. вык.

1. Дрэнна, не па душы.

Усё яму н.

2. каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан.

Што табе н., мая галубка? Можа вадзіцы вып’еш?

нядобразычлі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Чалавек, які нядобразычліва настроены ў адносінах да каго-, чаго-н.

|| ж. нядобразычлі́віца, -ы, мн. -ы, -лівіц.

нядобразычлі́вы, -ая, -ае.

Які не зычыць дабра каму-н.; выражае непрыязнасць да каго-, чаго-н.

Нядобразычлівыя адносіны.

|| наз. нядобразычлі́васць, -і, ж.

нядобрасумле́нны, -ая, -ае.

1. Які абыякава, без старання выконвае свае абавязкі.

Н. працаўнік.

2. Заснаваны на нядбайстве, на несумленных адносінах да чаго-н.

Н. ўчынак.

3. Выкананы без шчырасці і старання.

Нядобрасумленная работа.

|| наз. нядобрасумле́ннасць, -і, ж.

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

нядо́імка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Частка падатку, збору, не ўнесеная плацельшчыкам у тэрмін.

Плаціць нядоімку.

|| прым. нядо́імкавы, -ая, -ае.

нядо́імшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Плацельшчык, за якім лічыцца нядоімка.

нядо́шлы, -ая, -ае (разм.).

Слабы, худы.

Н. конь.