ню́хальшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Чалавек, які нюхае што-н. (тытунь, наркотыкі і пад.).
|| ж. ню́хальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
ню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. каго-што. Удыхаць праз нос які-н. пах.
Н. паветра.
2. што. Удыхаць у нос (лекавы, наркатычны і пад. сродак).
Н. нашатыр.
3. перан. Выведваць, высочваць (разм.).
◊
І не нюхаў чаго (разм., неадабр.) — не зведаў чаго-н., не ведае чаго-н.
Не нюхаць пораху — не быць на вайне, не ваяваць.
|| зак. паню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.).
|| аднакр. нюхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. ню́ханне, -я, н.; прым. ню́хальны, -ая, -ае.
Н. тытунь.
ня... (гл. не...), прыстаўка.
Ужыв. замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр.: нядобры, няшчасце, нядужы.
няба́чны, -ая, -ае.
Недаступны для зроку; скрытны.
Н. самалёт.
|| наз. няба́чнасць, -і, ж.
нябе́сны, -ая, -ае.
1. гл. неба.
2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.
Над цудам цуд н.
Нябеснае стварэнне.
3. Які мае колер неба; светла-блакітны.
Н. колер.
○
Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.
нябо́жчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Мёртвы чалавек, мярцвяк.
|| ж. нябо́жчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. нябо́жчыцкі, -ая, -ае.
нябо́сь, часц., у знач. пабочн. сл. (разм.).
Ужыв. для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць.
А мае ж вы родненькія, замарыліся, н.
нябы́т, -у, М -бы́це, м.
Адсутнасць быцця, існавання, жыцця.
◊
Адысці ў нябыт — не астацца ў памяці людзей.
нява́жны, -ая, -ае.
1. Які не мае вялікага значэння; малазначны.
Няважная справа.
2. Не зусім добры; дрэнны.
Н. тавар.
Н. настрой.
|| наз. нява́жнасць, -і, ж.