Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нумізма́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па нумізматыцы (у 1 знач.).

2. Чалавек, які займаецца нумізматыкай (у 2 знач.).

|| ж. нумізма́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.; разм.).

нумізма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю старажытных манет, грашовых зліткаў і медалёў.

2. Калекцыянаванне старажытных манет і медалёў.

|| прым. нумізматы́чны, -ая, -ае.

ну́нцый, -я, мн. -і, -яў, м.

Пастаянны дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў замежнай дзяржаве.

нутраны́, -а́я, -о́е.

1. гл. нутро.

2. перан. Які ідзе як бы з нутра, з сярэдзіны; глухі.

Н. голас.

Н. смех.

3. Змешчаны ўнутры чаго-н., на ўнутраным баку чаго-н. (разм.).

Нутраная кішэня паліто.

Н. замок.

нутро́, -а́, н.

1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.

Усё н. баліць.

2. Унутраная частка чаго-н.

Н. печы.

3. перан. Унутраная сутнасць каго-н.

Мяшчанскае н.

Усё гэта я нутром адчуваю.

Заглянуць у нутро каму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.

Пераесці нутро каму (разм., неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. нутраны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Нутраное сала.

Н. свет чалавека.

ну́трыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. ну́трыевы, -ая, -ае.

Нутрыевая ферма.

ныра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

3. перан. Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (разм.).

Месяц зрэдку ныраў за воблакі.

4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакр. нырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ныра́нне, -я, н.

ны́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Орган мочавыдзялення ў чалавека і пазваночных жывёл.

Запаленне нырак.

|| прым. ны́рачны, -ая, -ае.

Нырачныя сасуды.

нырэ́ц¹, -рца́, м.

1. Скачок у ваду з галавой.

Даць нырца.

2. мн. -рцы́, -рцо́ў. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае.

Майстэрства нырцоў.

3. У боксе: прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

|| прым. нырцо́ўскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

нырэ́ц², -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных, якая здабывае сабе корм, ныраючы пад ваду.

|| прым. нырцо́вы, -ая, -ае.

Нырцовая качка.