Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крываду́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крывадушны, няшчыры, ілжывы чалавек.

|| ж. крываду́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. крываду́шніцкі, -ая, -ае.

крываду́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Паступаць няшчыра, праяўляць у паводзінах ілжывасць, прытворства.

|| наз. крываду́шнічанне, -я, н.

крываду́шны, -ая, -ае.

Поўны крывадушша, няшчыры, ілжывы.

К. чалавек.

|| наз. крываду́шнасць, -і, ж.

крываду́шша, -а, н.

Неадпаведнасць слоў, учынкаў шчырым пачуццям, перакананням; няшчырасць.

крыважэ́рны, -ая, -ае.

Які прагне крыві, забойстваў; жорсткі, люты.

К. драпежнік.

К. вораг.

|| наз. крыважэ́рнасць, -і, ж.

крывапі́вец, -піўца, мн. -піўцы, -піўцаў, м. (пагард.).

Бязлітасны, жорсткі чалавек, прыгнятальнік.

крывасмо́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

2. перан. Тое, што і крывапівец (пагард.).

крывасо́сны, -ая, -ае.

Які адсмоктвае, адцягвае кроў.

Крывасосныя насякомыя.

крывато́лкі, -аў.

Неабгрунтаваныя, няправільныя разважанні, плёткі.

крыва́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж. (разм.).

Крывавы панос; дызентэрыя.

|| прым. крыва́вачны, -ая, -ае.