Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наво́зіць гл. навезці.

наво́й, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Валік у кроснах, на які навіваюцца ніткі асновы.

|| прым. наво́йны, -ая, -ае.

наво́кал

1. прысл. Усюды, з усіх бакоў, кругом.

Агледзецца н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што-н.

Абысці н. саду.

Н. агню сядзелі людзі.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння аб’ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з’яўляецца аб’ектам пэўнага працэсу або дзеяння.

Гутарка ідзе н. аднаго пытання.

наво́кала.

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

Н. — поле ды лес.

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

наво́рваць гл. наараць.

наво́хрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Пафарбаваць вохрай.

|| незак. наво́хрываць, -аю, -аеш, -ае.

наво́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шчыток або павязка для аховы вачэй ад чаго-н.

2. Шчыток на вуздэчцы, які не дае пужліваму каню глядзець па баках.

наво́чны¹, -ая, -ае.

Які надзяваецца на вочы для аховы ад чаго-н.

Н. шчыток.

наво́чны², -ая, -ае (разм.).

Тое, што і наглядны.

Навочная агітацыя.

наво́шта, прысл.

Тое, што і нашто.