Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаманлі́вы, -ая, -ае.

1. Які любіць пагаварыць; гаваркі.

Г. хлопец.

2. перан. Шумлівы, звонкі, з пералівамі.

Г. ручай.

|| наз. гаманлі́васць, -і, ж.

гама́рня і гамэ́рня, -і, ж. (разм.).

1. Шматгалосы крык, бязладная размова.

І слова не разабраць у такой гамэрні.

2. Вялікае няўтульнае памяшканне.

га́маць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Есці.

гама́шы, -аў, адз.а́ш, -а, м.

Мужчынскія чаравікі, туфлі.

Наглянцаваць г.

га́ма-выпрамяне́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Кароткахвалевае элекграмагнітнае выпрамяненне, якое вылучаецца радыеактыўнымі рэчывамі.

га́ма-глабулі́н, -у, м.

Прэпарат бялкоў плазмы крыві, які прымяняецца як лекавы і прафілактычны сродак пры некаторых інфекцыйных захворваннях.

|| прым. га́ма-глабулі́навы, -ая, -ае.

га́ма-прамяні́, -нёў, адз. га́ма-праме́нь, -я, м. (спец.).

Тое, што і гама-выпрамяненне.

гамбі́т, -у, Мі́це, м.

Пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру, каб атрымаць магчымасць хутчэйшага пераходу ў атаку.

|| прым. гамбі́тны, -ая, -ае.

га́мбургер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бутэрброд з вялікай мясной катлетай, а таксама сама такая катлета.

гамеапа́т, -а, М -па́це, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па гамеапатыі.